"Новое зрение" цалкам спыняе працу і пакідае беларускі рынак

Клиника "Новое зрение" в Минске

Доктар клінікі "Новое зрение" / eyes.by

Прычынай анулявання ліцэнзіі медцэнтра "Новое зрение" сталі "нібыта парушаныя  13 гадоў таму ліцэнзійныя патрабаванні пры падачы дакументаў". Так патлумачылі навіну ад Мінздароўя ў самой клініцы.

Адміністрацыя медцэнтра выбачылася перад пацыентамі, якім ужо не паспее аказаць дапамогу. "Больш за 20 гадоў працы, 0 ускладненняў, новыя тэхналогіі. Усё было зроблена для людзей Рэспублікі Беларусь. Гэтае рашэнне не наша, а рашэнне ліцэнзійнага камітэта, і мы абавязаныя яму падпарадкавацца", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце. Там таксама адзначылі, што з 27 ліпеня сетка клінік "Новое зрение" цалкам спыняе працу і пакідае беларускі рынак.

Раней у чацвер Мінздароўя Беларусі паведаміла, што спыняе дзеянне ліцэнзіі медцэнтра "Новое зрение". У Камітэта дзяржкантролю ўзніклі прэтэнзіі да дакументаў. Прэтэнзій да якасці меддапамогі не было. Адзначым, што ў красавіку стала вядома пра крымінальную справу супраць уладальніка "Нового зрения" і яшчэ чатырох работнікаў медцэнтра.

"Новое зрение" полностью прекращает свою работу и уходит с белорусского рынка
Скрыншот сайта сеткі клінік "Новое зрение"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі