Беларусь апусцілася на 16 радкоў у Індэксе ўспрымання карупцыі

Мапа краін па рэйтынгу ўспрымання карупцыі. Чым цямнейшы колер, тым вышэйшы ўзровень успрымання карупцыі

Мапа краін па рэйтынгу ўспрымання карупцыі. Чым цямнейшы колер, тым вышэйшы ўзровень успрымання карупцыі / transparency.org

У Індэксе ўспрымання карупцыі, які штогод рыхтуе Transparency International, Беларусь займае 114-е месца, маючы 33 балы. Гэта на 16 радкоў ніжэй, чым год таму.

Пазіцыі нашай краіны па гэтым паказчыку пагаршаюцца некалькі гадоў запар: за 2020 год Беларусь мела 47 балаў (найлепшы паказчык), за 2021-ы — 41 бал, за 2022-ы —— 39, за 2023-і —— 37. Менш за ўсё балаў (29) Беларусь атрымала ў 2013 годзе.

Сярод нашых краін-суседак найлепшы паказчык мае Літва (32-е месца), за ёй ідзе Латвія (38). Заўважна ніжэй размяшчаюцца ў Індэксе Польшча (53) і Украіна (105). Горш за Беларусь успрыманне карупцыі выглядае ў Расіі (154).

Першую тройку складаюць Данія (90 балаў), Фінляндыя (88 балаў) і Сінгапур (84 балы).

Індэкс успрымання карупцыі складаецца на аснове экспертных ацэнак з 13 крыніц. У іх якасці выступаюць Сусветны банк і Сусветны эканамічны форум, а таксама яшчэ дзесяць кансалтынгавых кампаній і аналітычных цэнтраў і таксама амерыканская няўрадавая арганізацыя Freedom House.

Узровень успрымання карупцыі ацэньвацца ў балах ад 0 да 100, прычым нуль азначае найбольш высокі ўзровень успрымання карупцыі, 100 — самы нізкі. Чым менш балаў мае дзяяржава, тым больш карумпаванай яна лічыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі