Украіна атрымала ад Германіі сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot
Patriot / army.mil
Украіна атрымала ад Германіі сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot з ракетамі (дакладная іх колькасць не паведамляецца). Пра гэта ў аўторак паведаміў нямецкі ўрад. Адпраўка Германіяй ва Украіну батарэі Patriot анансавалася яшчэ ў пачатку студзеня 2023-га. За гэтыя месяцы ўкраінскія вайскоўцы прайшлі навучанне ў ЗША.
У пакеце ваеннай дапамогі Германіі — грузавікі, аўтамабілі для памежнікаў, браніраваная інжынерная машына, дроны, боепрыпасы ды іншае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.