У Літву прыляцеў спартыўны самалёт з Беларусі

Самалёт здзейсніў пасадку ў Вільні

Самалёт здзейсніў пасадку ў Вільні / 15min.lt

У Літву прыляцеў невялікі спартыўны самалёт з Беларусі (рэгістрацыйны нумар EW-535SL). Як паведамляе 15min.lt, ён прызямліўся ў аэрапорце Вільні раніцай у аўторак. Перад гэтым быў атрыманы дазвол на пасадку.

З агульнадаступных звестак відаць, што самалёт належыць прыватнаму аэрадрому пад Мінскам. Літоўскі бок паведаміў, што самалётам кіравала прыватная асоба. Яе і пасажыраў праверылі ў адпаведнасці са спісамі санкцый ЕС. Толькі пасля гэтай працэдуры самалёту дазволілі прызямліцца ў Вільні.

Пазней высветлілася, што гэта быў IT-прадпрымальнік Сяргей Вардамацкі, які цяпер называе сябе "апошнім" і "самым знакамітым" прыватным міжнародным пілотам з Беларусі. "Падвёз сяброўку да Ryanair",напісаў ён у Facebook.

У Літву прыляцеў спартыўны самалёт з Беларусі
facebook.com/sergei.vardomatski

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі