ЗША ўключылі Беларусь у спіс краін-спонсараў гандлю людзьмі
Згадваецца ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў міграцыйным крызісе
ЗША ўключылі Беларусь у спіс краін-спонсараў гандлю людзьмі. У ім яшчэ 12 краін свету: РФ, Сірыя, Афганістан, М'янма, Кітай, Куба, Эрытрэя, Іран, КНДР, Паўднёвы Судан, Судан і Туркменістан. Іх улады ўжываюць практыку заахвочвання або фінансавання гандлю людзьмі, і гэта дакументальна пацверджана.
У дакладзе Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў адзначаецца, што улады РБ прымушаюць да працы тысячы людзей з алкагольнай і нарказалежнасцю, а таксама палітзняволеных. А яшчэ яны спрыялі незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Згадваецца ўдзел рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў міграцыйным крызісе на мяжы з краінамі Еўрасаюза.
"Урад Беларусі не поўнасцю выконвае мінімальныя стандарты па выкараненні гандлю людзьмі і не прыкладае для гэтага значных намаганняў", — гаворыцца ў дакуменце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.