У Мінску заявілі, што Беларусь гатова абмяркоўваць з Польшчай "бяспеку на мяжы"

На польска-беларускай мяжы

На польска-беларускай мяжы / pap.pl

У Мінску заявілі, што Беларусь гатова абмяркоўваць з Польшчай "бяспеку на мяжы". Міністр замежных спраў РБ Сяргей Алейнік пракаментаваў сітуацыю ў панядзелак пасля перамоваў з расійскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым (ён прыляцеў у Беларусь).

Нядаўна кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі паведаміў, што на фоне абвастрэння міграцыйнага крызісу Польшча абдумвае магчымасць поўнага закрыцця ўсіх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю: "Каб наступствы адчуў Лукашэнка, а не мы". Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўжо папярэдзіў старшыню КНР Сі Цзіньпіна пра магчымае перакрыццё мяжы з Беларуссю (для кітайцаў важны гэты маршрут транзіту).

"Трэба дакладна разумець, што гэтыя заклікі і гэтыя прапановы нацэлены не толькі і не столькі супраць польскіх грамадзян і польскіх рэгіёнаў, эканамічнага развіцця польскіх рэгіёнаў, колькі нацэлены супраць грамадзян іншых краін ЕС, СНД і так званай Вялікай Еўразіі", — цытуе словы Алейніка БЕЛТА. Ён абураўся, што яшчэ некалькі тыдняў таму Польшча планавала адкрыць дадатковыя пункты пропуску. Але не згадаў, што пасля таго на мяжы загінуў польскі вайсковец. "На жаль, такія сёння палітычныя рэаліі", — заўважыў Сяргей Алейнік.

Міністр замежных спраў РБ лічыць, што "у гэтых умовах адзіны шлях дээскалацыі — гэта шлях да дыялогу". І ў Мінску да яго нібыта гатовыя, але з умовай, каб ён адбываўся "на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове".

А сакратар Савета бяспекі РБ Аляксандр Вальфовіч нядаўна спрабаваў пераканаць, што мяжа з Польшчай ахоўваецца, а мігрантаў не падштурхоўваюць да яе пераходу. Але факты кажуць пра іншае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі