Заўзятарам забароняць праносіць на Уімблдон чырвона-зяленыя сцягі
На Уімблдоне не будзе сімволікі РБ і РФ
Заўзятарам забароняць праносіць на Уімблдон чырвона-зяленыя сцягі РБ і расійскія сцягі. Яны забароненыя, паведамляюць прапагандысты РФ са спасылкай на арганізатараў спаборніцтваў. Ім давядзецца іх здаваць супрацоўнікам на ўваходзе ці пакідаць у камеры захоўвання.
Уімблдон стартуе ў Лондане 1 ліпеня. Беларускія і расійскія тэнісісты змогуць у ім паўдзельнічаюць толькі пры ўмове падпісання "дэкларацыі аб нейтралітэце". У ёй гаворыцца, што яны не павінны рабіць заявы ў падтрымку рэжымаў сваіх краін, атрымліваць фінансавыя сродкі ад іх урадаў ці бізнесу, шчыльна звязанага з урадамі. Такое патрабаванне было і летась. На турніры былі забароненыя сцягі ды іншыя дзяржаўныя сімвалы Беларусі і Расіі.
У 2022-м беларусаў і расіян на Уімблдон не дапусцілі — праз агрэсію РФ супраць Украіны. За гэта Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў аштрафавала арганізатараў на 1 мільён долараў, а міжнародныя тэнісныя асацыяцыі пазбавілі турнір рэйтынгавых ачкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.