Беларускага байца ММА збілі на прэс-канферэнцыі ў Сочы
Фёдар Каўтун
Некалькі чалавек напалі на беларускага байца ММА Фёдара Каўтуна падчас прэс-канферэнцыі. Як піша MetaMMA, інцыдэнт адбыўся пасля турніру "Наша справа 83" у Сочы.
У бойцы браў удзел у тым ліку баец з Дагестана Гаджымурад Хірамагамедаў. Паводле беларуса, на яго напалі чатыры чалавекі.
"Ён падышоў да мяне, я ўстаю, ён мяне бярэ падсякае. Я яму кажу: "Што ты мяне чапаеш?" Ён мне кажа: "Пойдзем выйдзем". Я пачынаю выходзіць — мяне пачынаюць гасіць", — падзяліўся падрабязнасцямі Каўтун.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.