30 траўня дэпутаты разгледзяць закон аб амністыі адразу ў двух чытаннях
Дэпутаты, ілюстрацыйнае фота
30 траўня Палата прадстаўнікоў разгледзіць праект закона "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" адразу ў двух чытаннях. Пра гэта паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
У законапраекце прадугледжаныя такія меры, як вызваленне ад выканання пакарання, замена пакаранне на больш мяккае ці скарачэнне тэрмінаў асобных катэгорый асуджаных. Мяркуецца, што амністыя можа закрануць 7850 чалавек.
Як паведамлялася раней, не трапяць пад яе палітвязні, а таксама людзі, асуджаныя паводле карупцыйных артыкулаў. А закране яна ў першую чаргу непаўналетніх і жанчын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.