Курс долара ў Беларусі вырас амаль на 2 капейкі

Грошы

Грошы / Еўрарадыё

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 29 траўня выраслі курсы долара, еўра і кітайскага юаня. Яны павялічыліся да максімуму за пяць дзён. Патаннеў толькі расійскі рубель.

Курс долара павялічыўся на 1,98 капейкі, а курс еўра — на 0,93 капейкі.

У выніку ўсталяваліся наступныя валютныя курсы:
Долар ЗША — 3,1865 рубля;
Еўра — 3,4572 рубля;
100 расійскіх рублёў — 3,5749 рубля;
10 кітайскіх юаняў — 4,3814 рубля.

Курс долара ў Беларусі вырас амаль на 2 капейкі
Валютныя курсы на 29 траўня / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі