Вікторыя Азаранка на "Ралан Гарос" выйшла ў другі круг

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / rts.ch

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (21-е месца ў рэтынгу WTA) з перамогі стартавала на турніры "Ралан Гарос".

У двух сэтах наша суайчынніца разграміла Надзю Падароску (59) з Аргенціны — 6:1, 6:0. Гульня доўжылася 1 гадзіну 1 хвіліну.

Наступнай саперніцай Азаранка будзе расіянка Міра Андрэева (38).

Як распавядала Еўрарадыё, раней у 1/32 фіналу "Ралан Гарос" выйшла яшчэ адна беларуска — Арына Сабаленка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі