Украіна атрымае ад Германіі Patriot і бронетранспарцёры Marder
Marder для Украіны / Ілюстрацыйнае фота dpa
Украіна атрымае ад Германіі батарэю супрацьпаветранай абароны Patriot і бронетранспарцёры Marder. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар нямецкага ўраду Штэфен Хэбештрайт. Перад гэтым канцлер Германіі Олаф Шольц меў тэлефонную гутарку з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
Раней Францыя паведаміла пра пастаўкі ва Украіну лёгкіх танкаў AMX-10 RC і бронемашын Bastion. Злучаныя Штаты анансавалі перадачу 50 баявых машын Bradley.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.