Беларуса-"вагнераўца", які быў ва ўкраінскім палоне, перадалі Расіі

Андрэй Герыловіч

Андрэй Герыловіч / t.me/Belarus_Files

Беларуса-"вагнераўца" Андрэя Герыловіча, які быў ва ўкраінскім палоне, перадалі Расіі. Яго абмянялі разам з расійскімі вайскоўцамі. Герыловіч стаў трэцім грамадзянінам Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Украіне і перадалі РФ у межах абмену, паведамляе Радыё Свабода.

34-гадовага ўраджэнца Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Андрэя Герыловіча (пазыўны "Заспа") Нацгвардыя Украіны ўзяла ў палон у лістападзе 2022 года пад Бахмутам. У складзе ПВК "Вагнер" ён быў некалькі месяцаў, удзельнічаў у баях. У сакавіку 2023-га беларус за "ўдзел у якасці найміта ва ўзброеным канфлікце, ваенных або гвалтоўных дзеяннях" ва Украіне атрымаў 9 гадоў зняволення.

У канцы студзеня сёлета ў выніку абмену Украіна перадала Расіі іншага беларуса, які быў у палоне — Максіма Запеку. Ён працаваў у РФ і там быў завербаваны ў расійскае войска. У палон трапіў у кастрычніку 2023-га пад Бахмутам у Данецкай вобласці. У лютым абмянялі 23-гадовага беларуса Максіма Зязюльчыка, ураджэнца Рудзенска, які быў у складзе прыватнай вайсковай кампаніі "Рэдут" і трапіў ва ўкраінскі палон у верасні 2022-га. У СБУ сцвярджалі, што насамрэч Зязюльчык з'яўляецца агентам КДБ. Ён быў асуджаны, як найміт, на 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі