"Ваджэнне і пахаванне стралы" — у Беларусі захавалі ўнікальны абрад (відэа)
"Ваджэнне і пахаванне стралы"
Беларусы дагэтуль захоўваюць шмат унікальных абрадаў і традыцыяў продкаў. Адзін з прыкладаў — "Ваджэнне і пахаванне стралы". Яго праводзяць на саракавы дзень пасля Вялікадня, калі хрысціяне адзначаюць Ушэсце.
Гэта традыцыйны для паўднёвага ўсходу Беларусі абрад. Традыцыя налічвае не адно стагоддзе. І існуе дагэтуль! "Анлайнер" зʼездзіў у Веткаўскі раён і зняў на відэа як гэта выглядае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.