Гурт "Панямонне": гісторыя пра тое, як палякі палюбілі беларускія песні
Гурт "Панямонне" разам са сваёй натхняльніцай Настай Някрасавай / Еўрарадыё
Справа выглядала так: Наста Някрасава — беларуская спявачка і выкладчыца Варшаўскага ўніверсітэта — у межах навуковага гранту стварыла гурт Poniemnie — ці, па-беларуску, "Панямонне". Гурт дзейнічае ў межах навучальнай установы і да яго могуць далучыцца ўсе жадаючыя студэнты. У выніку будучыя сацыёлагі, матэматыкі, фізікі, філосавы заспявалі па-беларуску! Таму што Наста ўжо 10 гадоў даследуе песенныя традыцыя беларускага Панямоння і можа гадзінамі пра гэта распявадаць і ўкараняць традыцыі ў сучаснасць.
У межах гранту на стыку 2022-23-гадоў выйшла плыта-кніга "Песні Паномоння" — выкананыя студэнтамі Насты. З песнямі, навуковымі артыкуламі і фота.
Дзяўчаты з "Панямоння" (а ёсць яшчэ і хлопцы) разам з Настай завіталі ў студыю Еўрарадыё, каб заспяваць песні беларускага Панямоння (а на гэтых тэрыторыях людзі спяваюць і па-польску, і ў гэтым няма нічога дзіўнага, вы ж разумееце!) і распавялі пра культурніцкі абмен, тое, як гэта — палякам спяваць па-беларуску і цвёрда вымаўляць "л" і чаму гэта важна і крута. Пераходзьце па спасылцы і атрымлівайце асалоду ад песень беларускага Паномоння!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.