Сёлета пачнецца кансервацыя галоўнага корпуса Ружанскага палаца Сапегаў

Пётр Пархомчык (у цэнтры) у Ружанскім палацы Сапегаў

Пётр Пархомчык (у цэнтры) у Ружанскім палацы Сапегаў / t.me/pervyiregion/

Сёлета пачнецца кансервацыя галоўнага корпуса Ружанскага палаца Сапегаў (Пружанскі раён). На пачатак гэтых работ у мясцовым бюджэце прадугледжана 500 тысяч рублёў. Пра гэта ў аўторак падчас наведвання Ружанаў распавёў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.

Галоўны корпус знаходзіцца ў аварыйным стане, распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя "па кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі". Тым часам завершаныя знешнія рэстаўрацыйныя работы ўсходняга корпуса Ружанскага палаца. У планах таксама — добраўпарадкаванне параднага двара і працяг рэстаўрацыйных работ па ўсходнім корпусе.

Ружанскі палац — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Падчас Другой сусветнай вайны быў моцна пашкоджаны. Рэстаўрацыя пачалася ў 2008 годзе. У ёй удзельнічалі і валанцёры з ЕС. Спачатку былі адноўленыя ўязная брама, бакавыя флігелі. Там пачаў працаваць музей.

Сёлета пачнецца кансервацыя галоўнага корпуса Ружанскага палаца Сапегаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі