Валанцёры з ЕС дапамагаюць аднавіць палац Сапегаў у Ружанах

Валанцёры з Еўрасаюза (з Нідэрландаў, Чэхіі і Славакіі), а таксама з Расіі дапамагаюць аднавіць палацава-паркавы комплекс Сапегаў у Ружанах на Брэстчыне. Гэта помнік XVI-XVII стагоддзяў. Разбураны падчас войнаў, пакінуты на волю лёсу ў савецкія часы, ён пачаў аднаўляцца ўжо ў незалежнай Беларусі.

Як інфармуе БЕЛТА, да 25 ліпеня ў Ружанах будуць працаваць больш за 20 чалавек з міжнароднага валанцёрскага маладзёжнага атрада "Спадчына Сапегаў". Яны ачысцілі ад будаўнічага смецця скляпенні ў паўночным корпусе старажытнага замка.

Рэстаўрацыйныя працы ідуць ад 2008-га. Ужо адноўленая ўязная брама, бакавыя флігелі, працуе музей. Сёлета Ружанскі палац наведалі больш за 43 тысячы турыстаў з Беларусі і замежжа.

Здымкі архіўныя, яшчэ да аднаўлення брамы. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі