Міністры абароны ЗША і Расіі абмеркавалі сітуацыю вакол Украіны

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін / Reuters

Адбылася тэлефонная размова міністраў абароны ЗША і Расіі Лойда Осціна і Андрэя Белавусава. Гэта іх першы кантакт пасля прызначэння Белавусава кіраўніком расійскага абароннага ведамства, расказалі ў Пентагоне. У час размовы Осцін адзначыў "важнасць падтрымкі ліній сувязі на фоне вайны Расіі супраць Украіны". Іншых падрабязнасьцяў у Вашынгтоне не паведамілі.

У расійскім Мінабароны кажуць, што тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве амерыканскага боку. Там таксама дадалі, што міністры "абмяняліся поглядамі па сітуацыі вакол Украіны". Белавусаў заявіў аб "небяспецы далейшай эскалацыі" з-за паставак амерыканскай зброі Узброеным сілам Украіны. Расіяне таксама пішуць, што Осцін і Белавусаў абмеркавалі іншыя пытанні, але не паведамілі якія.

Нагадаем, Белавусаў быў прызначаны кіраўніком Мінабароны РФ 14 траўня. Па спецыяльнасці ён эканаміст. Да прызначэння займаў пасаду віцэ-прэм'ера, курыраваў пытанні фінансава-эканамічнай палітыкі дзяржавы. Аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны раней выказалі здагадку, што гэтае прызначэнне гэта крок "па мабілізацыі расійскай эканомікі і абаронна-прамысловай базы для падтрымкі працяглай вайны ва Украіне і, магчыма, падрыхтоўкі да маючай адбыцца канфрантацыі з НАТА".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі