Праз новыя правілы перадач у жанчын-зняволеных можа ўзнікнуць праблема

ПК-4 у Гомелі

ПК-4 у Гомелі / ПЦ "Вясна"

У жанчын у беларускіх калоніях можа з'явіцца праблема з атрыманнем гігіенічных сродкаў, піша рэсурс MAYDAY TEAM.

З 12 ліпеня ўступае ў сілу закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці". У дакуменце, сярод іншага, прадугледжваецца, што асуджаныя замест адной рэчавай перадачы змогуць цягам года атрымліваць дзве. На першы погляд, гэтая змена павінна палегчыць жыццё зняволеных. Але на практыцы яна стварыла сур'ёзную праблему для жанчын — у прыватнасці, адміністрацыя гомельскай жаночай ПК-4 ужо папярэдзіла асуджаных, што сродкі гігіены, у тым ліку пракладкі, цяпер можна будзе атрымаць толькі ў складзе рэчавай перадачы. У рэжымных (прадуктовых) перадачах іх прапускаць не будуць.

Рэсурс адзначае, што такія ж правілы меркавана будуць дзейнічаць і ў ПК-24 Зарэчча (Рэчыцкі раён). Там адбываюць пакаранне жанчыны, якія здзейснілі злачынства паўторна. Калі правілы запрацуюць у такім выглядзе, то жанчынам давядзецца ствараць паўгадавы запас гігіенічных пракладак, а таксама шампуняў і іншых сродкаў догляду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі