Вязням бабруйскай калоніі №2 перасталі перадаваць кнігі

Кніга, ілюстрацыйнае фота

Кніга, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У бабруйскай папраўчай калоніі №2 перасталі прымаць кніжныя перадачы, паведамляюць праваабаронцы з MAYDAY. Не выключана, што такая ж праблема існуе і ў іншых папраўчых ўстановах Беларусі.

Паведамляецца, што адміністрацыя калоніі ужо больш за месяц не падпісвае нікому са зняволеных дазвол на кніжную бандэроль.

На працягу года толькі два разы і толькі паштовай бандэроллю можна адправіць асуджаным не больш за пяць кніг вагой да 2 кг. Перад адпраўкай назвы выданняў з указаннем аўтараў трэба ўзгадняць з кіраўніцтвам калоніі. Такія правілы дзейнічаюць з мінулага лета.

Цяпер адміністрацыя бабруйскай калоніі неафіцыйна папярэдзіла асуджаных, што прыблізна ў ліпені з'явяцца новыя правілы атрымання кніжных бандэроляў. Да новага загаду дадзена ўказанне "паставіць кнігі на паўзу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі