Калонія "Воўчыя норы" суткі была адрэзана ад знешняга свету

Калонія № 22 "Воўчыя норы" / vk.com
Калонія № 22 "Воўчыя норы" ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці суткі была адрэзана ад знешняга свету. З-за навальніцы і ўдараў маланкі там знікла тэлефонная сувязь, згарэлі ўсе падключаныя электрапрыборы, камп'ютары (з-за гэтага адменены ўсе відэазванкі асуджаных).
Як паведамляюць праваабароцы, здарэнне адбылося 20 траўня. Страты дагэтуль падлічваюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.