Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з афіцыйнымі асобамі NATO
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўнцітвам NATO
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з афіцыйнымі асобамі NATO, паведамляе прэс-служба АПК.
У сустрэчу з генсакратаром NATO Енсам Столтэнбергам акрамя Ціханоўскай удзельнічаў таксама прадстаўнік па замежных справах АПК Валерый Кавалеўскі.
Акрамя таго ў рамках Паўночнаатлантычнай Рады Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу. На ім бакі абменьваліся меркаваннямі наконт крызісу ў Беларусі і наконт перспектываў устанаўлення дыялогу дэмакратычнага руху Беларусі і NATO па палітычным парадку дня.
Каментуючы сустрэчу, Кавалеўскі заявіў: "Пачатак дыялогу з NATO стаў вынікам працы Кабінета па пашырэнні супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. На працягу ўжо 75 гадоў NATO з’яўляецца найважнейшым фактарам бяспекі і стабільнасці ў Еўропе. Мы абавязаныя інфармаваць міжнародную супольнасць пра выклікі для нашай краіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.