Нацыяналізацыя завода Miory Steel абышлася бюджэту Беларусі ў 1 млрд рублёў
Што з заводам у Мёрах?
На поўначы Беларусі ёсць невялікае мястэчка Мёры. Там жыве ўсяго 17 тысяч чалавек. Капаючыся ў статыстыцы, Еўрарадыё знайшло дзіўны факт: страты, якія ў 2022 годзе згенераваў гэты маленечкі раён, перавысілі 1 млрд рублёў.
Хутчэй за ўсё, усё праз Мёрскі металапракатны завод. Пабудаваны і адкрыты прыватным інвестарам, у 2021-2022 гадах ён быў нацыяналізаваны ўладамі Лукашэнкі. І вось што з гэтага атрымалася.
Аналагаў няма
Завод каштаваў 360 млн долараў. Прыватнік будаваў яго за свае грошы і крэдыты, атрыманыя без гарантый урада.
Запуск адбыўся ў лістападзе 2020 года. "Беларусы і рынак" тады называлі завод ідэальным прадпрыемствам, аналагаў якому няма, і выдатным прыкладам прыватна-дзяржаўнага партнёрства.
За пару месяцаў да гэтага Miory Steel абвясціў пра партнёрства з камандай Formula 1. Лагатып і фірмовыя колеры завода ўпрыгожылі балід McLaren. Маштабу гэтага бізнесу можна было пазайздросціць!
Але ў 2021-м кіраўніцтва прадпрыемства арыштавалі, завод спыніўся, работнікам перасталі плаціць заробак. У "Формуле-1" эмблему прадпрыемства апошні раз бачылі 12 снежня 2021 года на заключным Гран-пры сезона ў Абу-Дабі.
Рэйдарскі захоп…
Работнікі завода пачалі пісаць калектыўныя звароты ў дзяржаўныя і следчыя органы, называючы затрыманне кіраўнікоў памылкай. Але ўлады з імі не пагадзіліся. На іх думку, ніякай памылкі не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.