Міжнародная федэрацыя баскетбола падоўжыла адхіленне беларусаў і расіян
Беларускі баскетбол два гады пад санкцыямі
Міжнародная федэрацыя баскетбола падоўжыла адхіленне нацыянальных федэрацый Беларусі і Расіі. Забарона будзе дзейнічаць да снежня 2024 года, калі цэнтральны савет FIBA збярэцца на чарговае пасяджэнне.
Санкцыі на беларускі і расійскі баскетбол былі накладзены вясной 2022-го з-за агрэсіі РФ супраць Украіны. Беларуская федэрацыя баскетбола тады заявіла, што FIBA... "заразілася вірусам нянавісці". Беларускай федэрацыяй кіруе Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, фігурант заходніх "чорных спісаў".
Міжнародная федэрацыя баскетбола забараніла і ўдзел зборных РБ і РФ у міжнародых спаборніцтвах, і правядзенне афіцыйных баскетбольных спаборніцтвах у гэтых краінах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.