Беларускі падлетак можа пачаць гуляць за легендарны мадрыдскі “Рэал”
Аляксей Маёраў
Аляксей Маёраў, 12-гадовы футбаліст з Беларусі імаверна будзе гуляць за “Рэал”, піша іспанскае выданне Marca. Раней было вядома, што ён абірае паміж двума вядомымі ў свеце іспанскімі клубамі — “Рэалам Мадрыд” і “Барселонай”.
“Ён прыцягнуў увагу ўсіх каманд, не толькі іспанскіх, сваім стылем гульні і прыроднай здольнасцю забіваць галы”, — піша выданне.
Да падпісання кантракту пакуль справа не дайшла, але "Рэал" упэўнены, што ў так "праект" варта інвеставаць. Іспанскія журналісты тлумачаць, што кіраўніцтва крупных спартовых клубаў штодня шукаюць юных футбалістаў, якія з гадамі могуць стаць чэмпіёнамі.
Зараз Маёраў гуляе за іспанскую "Серданьёлу" і жыве ў Іспаніі. Мы распавядалі вам раней, што праз праблемы з легалізацыяй у Іспаніі ён на нейкі час “завіс” і не мог вольна распараджацца сваім спартовым жыццём.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.