У Беларусі заблакавалі сайт "Ежедневник"
У Беларусі заблакавалі сайт "Ежедневник" (ej.by), яго рэдактара Сяргея Сацука затрымалі і павезлі ў Следчы камітэт. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў яго брат Аляксандр Сацук, які з'яўляецца галоўным рэдактарам сайта. Сам Аляксандр знаходзіцца ў Польшчы.
Дома ў Сяргея Сацука прайшоў ператрус, у яго забралі тэлефоны і ноўтбукі.
"Ежедневник" найбольшую вядомасць здабыў журналісцкімі расследаваннямі, на якіх спецыялізаваўся Сяргей Сацук.
"За некалькі дзён да таго "Ежедневник" пачаў праект пра беларускіх "тэрарыстаў". Магчыма, новы ціск на партал звязаны менавіта з гэтым. А магчыма, проста прыйшла чарга", — кажа Аляксандр Сацук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.