У Беларусі затрымалі каталіцкага верніка
Міліцыянеры прыходзяць і да святароў / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Затрымалі каталіцкага верніка Уладзіслава Беладзеда, паведамляе @christianvision. Адбылося гэта 31 траўня. Яго спачатку прывезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска. На дадзены момант Беладзед знаходзіцца на Акрэсціна.
Уладзіслаў Беладзед — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскім архікафедральным саборы.
Падчас рэпрэсій сілавікі затрымліваюць і святароў. Апошнім часам за краты трапіла некалькі рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх святароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.