У Беларусі затрымалі расійскага ўхіліста ад войска
Расійскага ўхіліста затрымалі ў Беларусі, ілюстрацыйнае фота
Беларускія сілавікі затрымалі ўраджэнца Таджыкістана з расійскім пашпартам. Яго вінавацяць ва ўхіленні ад службы ва Узброеных Сілах РФ, піша газета "Московский комсомолец" са спасылкай на Следчы камітэт Расіі.
Паведамляецца, што два ўраджэнцы Таджыкістана ў 2019 і 2022 гадах атрымалі расійскае грамадзянства. Потым іх прызвалі на тэрміновую вайсковую службу, але мужчыны паспрабавалі схавацца. У кастрычніку 2023-га на іх пачалі крымінальную справу, а пазней завочна выставілі абвінавачванні і пастанавілі заключыць пад варту.
Следчыя даведаліся, што абодва мужчыны хаваюцца ў Беларусі. Аднаго з іх затрымалі і даставілі ў Следчы камітэт Маскоўскай вобласці.
Ягонага таварыша яшчэ шукаюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.