У Беларусі знікала электрычнасць у амаль 2 тысячах населеных пунктаў

Моцны вецер зноў ламаў дрэвы

Моцны вецер зноў ламаў дрэвы / t.me/Minenergo_by/

За апошнія суткі ў Беларусі знікала электрычнасць у 1917 населеных пунктах. Было абясточана 6168 трансфарматарных падстанцый, 171 ферма, 24 кацельняў. Як паведамляе Мінэнерга, найбольш адключэнняў было ў Мінскім, Дзяржынскім, Мазырскім, Іўеўскім, Валожынскім, Пінскім, Ашмянскім, Лідскім, Маладзечанскім і Лельчыцкім раёнах. Моцны шквалісты вецер зноў нарабіў бяды — прывёў да падзення дрэў на правады, іх абрыву, пашкодзіў апоры ліній электраперадачы.

Аднаўленчымі работамі займаліся амаль паўтысячы аварыйных брыгад. На раніцу 30 ліпеня яны працягваліся яшчэ ў 48 населеных пунктах.

Ратавальнікі паведамляюць, што ў Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнах былі пашкоджаныя дахі трох дамоў, у Дзятлаўскім — двух, у Іўеўскім і Слонімскім — па 1. У Беларусі з-за падзення дрэў (больш за 300 выпадкаў) пашкоджаны 15 аўтамабіляў (у Мінску — 8).

У Беларусі знікала электрычнасць у амаль 2 тысячах населеных пунктаў
У Беларусі знікала электрычнасць у амаль 2 тысячах населеных пунктаў
У Беларусі знікала электрычнасць у амаль 2 тысячах населеных пунктаў
grodno.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі