У Беларусі зноў пачалі "спецвытворчасць" на Вадзіма Пракоп'ева
Вадзім Пракоп'еў
У Беларусі зноў пачалі "спецвытворчасць" на Вадзіма Пракоп'ева. У чэрвені ў Мінску экс-рэстаратар і палітэмігрант быў завочна асуджаны на 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (па "справе аб падпале дома дэпутата Гайдукевіча", па якой праходзілі 18 чалавек). Тады на Пракоп'ева таксама распачыналі "спецыяльную вытворчасць". Цяпер яму інкрымінаваныя:
- "распальванне варожасці" (ч. 1 арт. 130),
- "заклік да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі" (ч. 3 арт. 361),
- "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367),
- "абраза Лукашэнкі" (ч.1 і ч. 2 арт. 368),
- "абраза прадстаўніка ўлады" (арт. 369).
Адзначаецца, што "спецыяльная вытворчасць" у дачыненні Вадзіма Пракоп'ева распачата 29 верасня. Яму прапануюць з'явіцца ў Брэст.
Вадзім Пракоп'еў жыве і працуе ў Польшчы. Раней ён паўдзельнічаў у падрыхтоўцы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне (праект "Полк "Пагоня"), быў пазаштатным дарадцам прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка.
Завочныя суды ўведзеныя ў беларускае заканадаўства нядаўна. Яны скіраваныя супраць палітычных апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.