КДБ пачаў "спецыяльную вытворчасць" на Вадзіма Пракоп'ева
Вадзім Пракоп'еў / "Белсат"
Камітэт дзяржбяспекі пачаў "спецыяльную вытворчасць" на Вадзіма Пракоп'ева, Ігара Чамякіна і Дзяніса Хаміцэвіча, паведамляе БЕЛТА. Гэта юрыдычная фармальнасць перад тым як іх завочна судзіць у Беларусі.
Вадзім Пракоп'еў — экс-рэстаратар, які ў 2020-м перайшоў у апазіцыю да беларускай улады і эміграваў ва Украіну. Там ён сёлета стаяў ля вытокаў палка "Пагоня".
Сёння стала вядома, што "спецыяльную вытворчасць" Следчы камітэт пачаў на кіраўнікоў NEXTA Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.