За "падпал дома Гайдукевіча" вынеслі прысуды да 25 гадоў зняволення

Прысуд па "справе аб падпале дома Гайдукевіча" / mlyn.by
Прысуд па "справе аб падпале дома Гайдукевіча" / mlyn.by

Мінскі гарадскі суд агучыў прысуды па "справе аб падпале дома дэпутата Гайдукевіча". Падсуднымі былі 18 чалавек, сярод якіх трое — завочна.

Падчудных абвінавачвалі ў планаванні і здзяйсненні шэрагу актаў тэрарызму, у тым ліку ў дачыненні да дэпутата Алега Гайдукевіча, а таксама іншых злачынстваў, паведамляюць дзяржаўныя СМІ. На ўсіх абвінавачаных разам пракуратура прасіла 245,5 года зняволення.

Максімальна магчымы тэрмін прысудзілі экс-рэстаратару Вадзіму Пракоп'еву — 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з іх 5 гадоў турмы. Таксама яго аштрафавалі на 1 тысячу рублёў. Кватэра ў Мінску пакінутая пад арыштам.

Пракоп'ева асудзілі завочна: ён пакінуў Беларусь яшчэ ў 2020-м. Таксама завочна асудзілі Хаміцэвіча і Чамякіна.

Вялікія тэрміны атрымала сям'я Вайцяховічаў: Уладзіслаў (сын) і Віталь (бацька) асуджаныя на 21 год і 19 гадоў адпаведна, Настассі (жонцы сына) і Вользе (маці) прысудзілі па 11 гадоў.

Сяргею Лісоўскаму і Паўлу Чамякіну прысудзілі па 20 гадоў, Уладзіміру Савянкову і Дзянісу Хаміцэвічу — па 16 гадоў узмоцненага рэжыму кожнаму. Прычым усім ім першыя 5 гадоў суд прызначыў правесці ў турэмных умовах.

Сяргей Сакалоў асуджаны на 14 гадоў узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых, Дзмітрый Невяркевіч — на 11 гадоў узмоцненага рэжыму і 3 тысячы базавых. 

Вользе Петух і Мікалаю Рою прысудзілі 10 гадоў агульнага рэжыму і 12 гадоў узмоцненага рэжыму адпаведна. Экс-супрацоўніку Следчага камітэта палкоўніку юстыцыі Паўлу Чыхінскаму, Дзянісу Філончыку і Пятру Юркевічу — па 9 гадоў узмоцненага рэжыму. Эдуарду Пестраку прызначылі 3,5 года ўзмоцненага рэжыму.

Аляксею Міхайлаву прысудзілі 2 гады агульнага рэжыму і вызвалілі ў зале суда, бо гэты тэрмін ён цалкам адбыў падчас следства. 

Усіх сілавікоў, якія праходзілі па гэтай справе, пазбавілі званняў.

Інцыдэнт адбыўся ў чэрвені 2021 года. Тады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч заявіў, быццам яго дом хацелі падпаліць і кінулі тры бутэлькі з "кактэйлем Молатава". Адзінай пацярпелай, аднак, стала котка Гайдукевічаў, у якой быў абпалены нос.

За "падпал дома Гайдукевіча" вынеслі прысуды да 25 гадоў зняволення
Прысуд па "справе аб падпале дома Гайдукевіча" / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі