У Брэсце п'яны кіроўца на мікрааўтобусе ўчыніў ДТЗ з тралейбусам (фота, відэа)
У Брэсце на праспекце Машэрава 20-гадовы п'яны кіроўца (1,4 праміле) на мікрааўтобусе "Фольксваген Крафтэр" учыніў ДТЗ з тралейбусам. Здарэнне адбылося позна ўвечары 6 лютага. Высветлілася, што правы на кіраванне транспартнымі сродкамі ў маладога чалавека адабралі яшчэ летам 2014 года за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення.
Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, у выніку ДТЗ 19-гадовы пасажыр мікрааўтобуса атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны ў Брэсцкую абласную бальніцу, знаходзіцца ў рэанімацыі.
П'яны кіроўца распавёў, што з сябрам сумесна пілі піва, а калі скончыліся чыпсы, завалодалі ключамі службовага аўтамабіля і паехалі ў краму. Сутыкненне з тралейбусам, які спыніўся перад святлафорам, адбылося, калі яны ўжо вярталіся назад.
Вырашаецца пытанне з узбуджэннем крымінальнай справы ў адносінах кіроўцы мікрааўтобуса.