У Мінску Nissan, якім кіравала п'яная жанчына, сутыкнуўся з аўтамабілем міліцыі
На месцы ДТЗ
У Мінску Nissan, якім кіравала 35-гадовая жанчына, сутыкнуўся з патрульным аўтамабілем міліцыі, які спыніўся на забараняльны сігнал святлафора. Як паведамляе прэс-служба ДАІ, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 12:30 на праспекце Дзяржынскага. Асведчанне паказала, што ў арганізме кіроўцы было 2,07 праміле алкаголю. Праводзіцца праверка.
У салоне аўтамабіля ў момант ДТЗ знаходзіўся 9-гадовы сын кіроўцы, яго забрала "хуткая" для абследавання ў медустанове.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.