У Брэсце знік Павел Севярынец

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі мясцовыя моладзевыя актывісты, якія планавалі сустрэць палітыка.  Нагадаем, Павел Севярынец адбываў 15 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за парушэнне правілаў правядзення сходаў.

Яго, а таксама ўсіх прысутных, затрымалі ў Брэсце ў офісе Партыі БНФ падчас прэзентацыі кнігі “Лісты з лесу” 19 жніўня. Уначы з 3 на 4 верасня палітыка павінны былі адпусціць. Аднак сёння ўвечары Паўла забралі з ізалятара, дзе ён адбываў пакаранне і звезлі. Дзе цяпер знаходзіцца апазіцыйны дзеяч невядома.

У ізалятары пацвердзілі, што Севярынца няма, у іншых ізалятарах паведамілі, што палітыка да іх не прывозілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі