У Брэсцкай вобласці двое шматдзетных бацькоў даведаліся, што ўсе дзеці не іх

Генетычная экспертыза пацвердзіла словы, сказаныя "на эмоцыях"

Генетычная экспертыза пацвердзіла словы, сказаныя "на эмоцыях" / sudexpert.gov.by

У Брэсцкай вобласці двое шматдзетных бацькоў даведаліся, што ўсе дзеці не іх. Для гэтага праводзіліся ДНК-экспертызы.

Адзін з выпадкаў адбыўся ў Баранавіцкім раёне. Як піша sudexpert.gov.by, мясцовы жыхар разводзіўся з жонкай, узнікла пытанне выплаты аліментаў. Эксперты-генетыкі выключылі бацькоўства мужчыны, пяцёра дзяцей аказаліся не яго.

Падобная сітуацыя адбылася ў Кобрыне. Мужчына, які разводзіўся з жонкай, вырашыў праверыць яе словы, сказаныя, "на эмоцыях", што ўсе чацвёра дзяцей не яго. Генетычная экспертыза гэта пацвердзіла.

А жыхар Лунінецкага раёна высветліў, што з чатырох дзяцей яго бацькоўства пацверджана толькі ў адным выпадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі