У Бярэзінскім раёне гарыць лес, ДАІ закрыла ўчастак трасы М4
Абмежаванні руху ахапілі ўчастак ад 110-га да 113-га кіламетра дарогі.
Дым ад ляснога пажару ў Бярэзінскім раёне настолькі інтэнсіўны, што гэта перашкаджае бяспечна рухацца па трасе М4.
“У сувязі з узгараннем лесу на дарозе Мінск - Магілёў паблізу населенага пункта Пагост Бярэзінскага раёна назіраецца моцнае задымленне праезнай часткі з нулявой бачнасцю”, — папярэджваюць у ДАІ.
З мэтай прадухілення ДТЗ на ўчастку ад 110-га па 113-ы кіламетр рух у абодвух напрамках абмежаваны. Ён цалкам адновіцца толькі пасля рассейвання дыма.
Нагадаем, што 7 жніўня з’явілася паведамленне аб часовай забароне на наведванне лясоў ва ўсёй Беларусі. Праз працяглую засуху там склаліся вельмі небяспечныя абставіны.
Фота з сацсетак.