У Бярозе канфіскавана больш за паўтоны кантрабанднага польскага мяса

У Бярозе канфіскавана больш за паўтоны кантрабандных польскіх мясных вырабаў. Як паведамілі ў мясцовым РАУС, раніцай 24 чэрвеня міліцыянты затрымалі легкавы аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся 43-гадовы непрацуючы жыхар Баранавіч. Ён перавозіў 502 кг мясной вэнджаніны без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця. Па словах мужчыны, гэты тавар ён набыў для асабістага спажывання. Праводзіцца праверка.

БелаПАН