У былым СІЗА на Валадарскага могуць размясціць Нацыянальны гістарычны музей

Пішчалаўскаму замку хутка 200 гадоў

Пішчалаўскаму замку хутка 200 гадоў / minsknews.by

У былым мінскім СІЗА № 1 на Валадарскага могуць размясціць Нацыянальны гістарычны музей. Пра тое, што такі варыянт разглядаецца, паведамляе minsknews.by. Мяркуецца, што наяўныя плошчы і тэрыторыя падыходзяць для такіх мэтаў, а для Пішчалаўскага замка "такое напаўненне ўяўляецца арганічным". На сённяшні дзень Нацыянальны гістарычны музей займае будынак на вуліцы Карла Маркса, і ён замалы для яго фондаў.

Аднак сталічныя ўлады пакуль не даюць дакладнай інфармацыі пра лёс гістарычнага месца. Чыноўнікі кажуць, што "пытанне далейшага выкарыстання дадзенага аб'екта прапрацоўваецца". Раней прапаноўвалася шмат варыянтаў выкарыстання былога будынка СІЗА. Сярод іх быў і грамадска-культурны цэнтр з музеем, бібліятэкай, рэстаранам.

Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе. На працягу двух стагоддзяў у ім утрымлівалі вязняў, а сярод іх і палітычных зняволеных, паўстанцаў. У царскія часы там былі за кратамі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Якуб Колас. Следчы ізалятар быў вядомы тым, што ў ім выконвалі смяротныя прысуды (з 1991-га там расстралялі каля 400 чалавек).

СІЗА № 1 быў афіцыйна расфармаваны ў красавіку 2024-га. Вязняў перавялі ў новы будынак у Калядзічах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі