У СІЗА № 1, вядомым як "Валадарка", больш няма вязняў

СІЗА № 1 у жніўні 2020-га

СІЗА № 1 у жніўні 2020-га / Euroradio

Мінскі СІЗА № 1, вядомы як "Валадарка", 29 красавіка афіцыйна расфармаваны. За апошнія тыдні ўсіх вязняў перавялі ў новы будынак у Калядзічах і іншыя месцы, паведамляюць праваабаронцы.

Пра перавод вязняў сваякам пачалі казаць некалькі месяцаў таму, але пераезд зацягваўся. Пры гэтым перадачы ўжо перасталі прымаць. І вось адміністрацыя следчага ізалятара афіцыйна паведаміла, што ў Пішчалаўскім замку больш няма вязняў. Яшчэ нядаўна там знаходзілася як мінімум 42 палітычныя зняволеныя.

Новы адрас СІЗА № 1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць. Прыём перадач будзе адбывацца з аўторка па суботу.

Ужо былы будынак СІЗА чакае рэстаўрацыя.

У СІЗА № 1, вядомым як "Валадарка", больш няма вязняў
Тысячы пратэстоўцаў каля СІЗА № 1 у жніўні 2020-га / Euroradio
У СІЗА № 1, вядомым як "Валадарка", больш няма вязняў
У СІЗА № 1, вядомым як "Валадарка", больш няма вязняў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі