У цэнтры Вільні прызямліўся паветраны шар з кантрабанднымі цыгарэтамі
Метэазонд з кантрабандай
Позна ўвечары ў сераду каля гандлёвага цэнтра CUP у цэнтры Вільні прызямліўся метэазонд з грузам. Відавочцы выклікалі паліцыю. Тыя знайшлі ў скрынках, прывязаных да паветранага шара, кантрабандныя цыгарэты. Пра гэта распавядае Delfi.
Яшчэ два метэазонды выявілі ў сябе ў двары ўладальнікі прыватных дамоў у Вільні і прыгарадзе. У абодвух выпадках у каробках таксама знаходзіліся кантрабандныя цыгарэты.
Пасля ўзмацнення кантролю на беларуска-літоўскай мяжы і скарачэння пунктаў пропуску паміж краінамі, кантрабандысты сталі часцей выкарыстоўваць паветраны шлях для перапраўкі грузаў. У Вільнюсе кажуць, што з пачатку года зафіксавалі больш за 600 запушчаных з Беларусі метэазондаў з кантрабандай. Пры гэтым памежнікі здолелі перахапіць толькі каля 70-ці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.