У Чачні забаранілі тэхна, вальс і гімн Расіі

Чачэнскі дзяржаўны ансамбль народнага танца "Вайнах"

Чачэнскі дзяржаўны ансамбль народнага танца "Вайнах" / Прэс-служба ансамбля

Улады Чачні забаранілі музыку, якая перавышае 116 удараў за хвіліну, паведамляе "Грозны-інфарм" са спасылкай на міністэрства культуры Чачэнскай Рэспублікі.

Цяпер па даручэнні кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава, Мінкульт Чачні правярае, наколькі мясцовыя музычныя, вакальныя і харэаграфічныя творы адпавядаюць "чачэнскаму менталітэту і музычнаму рытму" — маючы на ўвазе тэмп ад 80 да 116 удараў.

Як палічыла "Медуза", тэмп 80 удараў за хвіліну — гэта адносна павольныя кампазіцыі кшталту "Без бою" гурта "Акіян Эльзы". А 116 удараў у хвіліну — гэта як "Get Lucky" ад Daft Punk з Фарэлам Уільямсам.

Гэта значыць, у Чачні цяпер не пачуеш не толькі трансу, тэхна, самбы, румбы і вальсаў, але і гімна Расіі, бо яго тэмп — усяго 76 удараў у хвіліну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі