У чацвер у Беларусі прагназуецца снег
5 сакавіка ў нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі, пераважна снег. У асобных раёнах можа назірацца наліпанне мокрага снегу. У начны і ранішні час месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў 5-10 метраў за секунду, ноччу па захадзе парывы да 14 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -4 да +1, удзень — ад нуля да 6 градусаў цяпла.
Фота — bymedia.net