У чацвер удзень будзе ад 5 да 15 градусаў марозу

У чацвер удзень будзе ад 5 да 15 градусаў марозу

У бліжэйшыя суткі, 7 студзеня, у Беларусі будзе хмарна з праясненнямі. Уначы і раніцай у многіх раёнах, а ўдзень месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Вецер будзе ўсходні 2-7 метраў за секунду. Тэмпература паветра складзе 11-17 градусаў ніжэй за нуль, па поўначы пры праясненнях будзе да мінус 18-23 градусаў, а на поўдні — мінус 7-10 градусаў.

Удзень прагназуецца ад мінус 5 на поўдні да мінус 15 на поўначы, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота: nemiga.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі