У чэмпіянаце Беларусі "Віцебск" прайграў "Нафтану". Відэа

26 красавіка прайшоў адзін матч 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Віцебск" на сваім полі ў прысутнасці 4200 гледачоў саступіў наваполацкаму "Нафтану" — 1:3. У гасцей два галы забіў Сучкоў (на 18-й і 32-й хвілінах), адзін раз вызначыўся Дземідовіч (на 29-й). Казлоў на 59-й хвіліне забіў адзіны гол "Віцебска".

Нагадаем, учора БАТЭ на "Барысаў-Арэне" выйграў у "Гомеля" — 2:0, гродзенскі "Нёман" дома прайграў бабруйскай "Белшыне" — 1:3, у Салігорску "Шахцёр" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0, "Мінск" выйграў у "Слуцка" — 2:0, "Граніт" у Лунінцы перамог лідара чэмпіянату брэсцкае "Дынама" — 1:0.

Трэці тур скончыцца 27 красавіка, калі сустрэнуцца "Тарпеда-БелАЗ" і мазырская "Славія".

На сённяшні дзень у першынстве лідыруе БАТЭ — 9 ачкоў, 6 ачкоў у брэсцкага "Дынама", па 5 набралі "Шахцёр", "Нафтан" і "Граніт".

Матчы 4-га тура пройдуць 3-4 траўня.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі