У Чэрвеньскім раёне працягваюцца рэйды — ловяць п'яных на працы

Праверка ў лясгасе

Праверка ў лясгасе / t.me/chervenby/

У Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці працягваюцца рэйды — ловяць п'яных на працы. На гэты раз міліцыянеры і чыноўнікі завіталі ў мясцовы лясгас. Як піша раённая газета, напярэдадні работнік прадпрыемства "здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне на асабістым транспарце ў стане алкагольнага ап'янення".

Удзельнікі рэйдавай групы "праверылі арганізацыю прыборнага кантролю на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення". Ці ўсе працаўнікі лясгаса былі цвярозыя, не ўдакладняецца.

Нядаўна рэйдавая група райвыканкама шукала п'яных на будаўнічых аб'ектах у Чэрвені. Сярод іншых правяралі будаўнікоў мясцовага суда.

У Чэрвеньскім раёне працягваюцца рэйды — ловяць п'яных на працы
У Чэрвеньскім раёне працягваюцца рэйды — ловяць п'яных на працы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі