У Чэрвені рэйдавая група райвыканкама шукала п'яных сярод будаўнікоў суда
Невядома, якім чынам чыноўнікі высвятлялі, цвярозы чалавек ці не
У Чэрвені ў Мінскай вобласці рэйдавая група райвыканкама шукала п'яных сярод будаўнікоў мясцовага суда. Чыноўнікі і міліцыянеры сцвярджаюць, што на гэтым і іншых аб'ектах усе былі цвярозыя, піша "Раённы веснік".
Пятніца для рэйда, відаць, была выбрана не выпадкова. Пра тое, якім чынам госці высвятлялі на будаўнічых аб'ектах, знаходзяцца работнікі на працоўных месцах у стане алкагольнага ап'янення ці не, не ўдакладняецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.