У Данецку снарад трапіў у школу: загінулі двое дзяцей, 4 — у рэанімацыі
Пад артабстрэл трапіла школа №63.
Пра артабстрэл на сваёй старонцы ў сацсетцы паведаміла дырэктар па камунікацыях "СКМ" Наталля Емчанка. Па яе словах, якія перадае УНІАН, снарад трапіў на стадыён школы №63, дзе былі дзеці. Відавочцы кажуць, што тыя гулялі ў футбол.
Паведамляецца, што загінулі васьмікласнік і 18-гадовы падлетак — выпускнік школы. Раненні атрымалі чатыры чалавекі: траім з іх па 17 гадоў і аднаму 21 год.
Усіх параненых даставілі ў Данецкую абласную траўматалогію, у рэанімацыю. Адзін з параненых знаходзіцца ў цяжкім стане, трое — у стане сярэдняй ступені цяжкасці.
У сацыяльных сетках жыхары Данецка паведамляюць пра шматлікія ахвяры і разбурэнні ў горадзе.
Фота — Reuters