У Дзяржынску прайшлі масавыя затрыманні пасля інцыдэнту ў Мачулішчах

Хапун прайшоў у Дзяржынску / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Хапун прайшоў у Дзяржынску / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Мінімум шэсць чалавек затрымалі ў Дзяржынску пасля інцыдэнту ў Мачулішчах, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Усім затрыманым прызначылі па двое сутак арышту за "непадпарадкаванне", таму цяпер яны ўжо на волі.

Праваабаронцы адзначаюць, што пасля затрымання людзей збівалі, прычым рабілі гэта не мясцовыя міліцыянты, а нейкія прыезджыя.

Як паведамлялася раней, зранку 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах былі чутныя два выбухі. Арганізацыя экс-сілавікоў Bypol заявіла, што партызаны атакавалі дронамі і пашкодзілі расійскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50. Пасля гэтага, па звестках Bypol, сілавікі пачалі правяраць сацсеткі ў пошуку тых, хто негатыўна каментуе падрыў расійскага самалёта.

Фатаздымкі аэрадрома ў Мачулішчах і самалёта, якія з'явіліся 28 лютага, не дазваляюць адназначна пацвердзіць пашкоджанні расійскага самалёта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі