У ЕС лічаць, што міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю хутка не вырашыцца
У ЕС cітуацыю на мяжы з Беларуссю ацэньваюць як "вельмі сур'ёзную". Пра гэта заявіла Ніна Грэгары, выканаўчы дырэктар Еўрапейскага агенцтва па пытаннях прадастаўлення прытулку. Яна мяркуе, што міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю "не вырашыць у бліжэйшай будучыні".
Калі летам мігранты спрабавалі нелегальна патрапіць з Беларусі ў асноўным у Літву і Латвію, дык восенню — у асноўным у Польшчу. Штодня польскія памежнікі паведамляюць пра адзінкі затрыманых і пра каля паўтысячы спыненых і адпраўленых назад, у Беларусь. Аднак высвятляецца, што нямала мігрантаў усё ж дабіраецца да Германіі. З пачатку жніўня паліцыя зафіксавала іх там больш за 4 тысячы — іракцаў, сірыйцаў і іранцаў, якія прабіраліся праз Беларусь і Польшчу.
Еўрасаюз ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы ЕС на ўлады Беларусі. Афіцыйнаму Мінску ўжо ў лістападзе могуць пагражаць новыя санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.